Растала у раннi ноч Гекаты...

***
Растала ў ранні ноч Гекаты.
Зноў падмарозіла. І сонца
Глядзіць на стомленыя хаты,
Заглядвае ў маё аконца.

Пакора сонечнага дыска.
Зімы бясконцай пакаянне.
На падаконніку радыску
Адсейвае жывое ранне.

16. 03. 2018 г.


Рецензии