Бы на спатканне шчырае...

***
Бы на спатканне шчырае
З колам сваіх сяброў – 
З выраю апастылага
Птушкі ляцяць дамоў.

Раніцай падмарожанай
Цягнецца шэры шнур
Крылаў – такіх зняможаных! –
Запісам партытур.

Зноў на спатканне шчырае
Ў кола сваіх сяброў
З цёплага краю, з выраю
Птушкі ляцяць дамоў.

15. 03. 2018 г.


Рецензии