Бессардэчна-бязлiкiя днi...

***
Бессардэчна-бязлікія дні,
Але дні для мяне – трапяткія.
У спакусе бадзёрай вясны
Побач вочы твае дарагія.
Побач вусны і рукі твае –
І тваё залатое маўчанне.
І душа мая ціха пяе
Ад ледзь чутнага сэрцу гучання
Трапяткой і пяшчотнай вясны
Ў бессардэчна-бязлікія дні.

14. 03. 2018 г.


Рецензии