Крыгаход прастылых думак...

***
Крыгаход прастылых думак.
Цішыня, і дзякуй богу!
Лес – радкоў маіх прытулак –
Ручаямі на дарогу
Ўсё плыве, плыве з узгорка.
Цішыня. І дзякуй богу,
Што вясновая гаворка
Ручаёў тарыць дарогу
Для радкоў і новых песень,
Каб луналі ў паднябессі!

14. 03. 2018 г.


Рецензии