Расталы вечар. Птушкi не спяваюць...

***
Расталы вечар. Птушкі не спяваюць,
Адно вада – на розныя лады.
Такія вечары вясной бываюць,
Калі сплываюць мары і гады.

Хацеў бы назаўжды з табой застацца,
Бо й сумаваць з табою мне лягчэй.
Расталы вечар. Не хачу расстацца
Са светам – у святле тваіх вачэй.

12. 03. 2018 г.


Рецензии