Вясна з зiмой касуе пагадненне...

***
Вясна з зімой касуе пагадненне
Аб белым снезе, маразах, завеях.
Ёй у душу закралася сумненне,
Што з імі надысці яна сумее.

Таму і просіць скасаваць дамову,
Пазбавіць луг і поле ад снягоў,
Каб ёй прыйсці, закрасаваць нанова
Абсягамі зялёнымі жытоў,

Рамонкамі абапал сцежкі ў полі,
Ружовымі карункамі садоў,
Каб ёй цвісці, каб ёй гуляць на волі,
Каб умывацца пошумам дажджоў.

Вясна з зімой касуе пагадненне
Аб белым снезе, маразах, завеях.
Ёй у душу закралася сумненне,
Што з імі надысці яна сумее…

12. 03. 2018 г.


Рецензии