А аблокi у край далёкi...

***
…А аблокі ў край далёкі
Вецер гнаў і моцна дзьмуў.
Дзве сарокі-белабокі
Ён да хаты падштурхнуў.

Потым зноў мяла завея.
Раптам сціхла. Цішыня.
Але вецер ці слабее?
Ці яснеецца вясна?

За якой гарой шукаці
Ледзь прыкметную вясну?
Не сядзіцца ў цёплай хаце…
Вецер яблыню хіснуў.

Ой, сарокі-белабокі –
На лазіне, на дубцы,
Вы з якіх краёў далёкіх –
І якой вясны ганцы?..

11. 03. 2018 г.


Рецензии