Танцуе ветлая мяцелiца...

***
Танцуе ветлая мяцеліца,
Нібы гукаючы вясну,
Нібы млыном зярняты мелюцца,
Млынар жа выпіў… і заснуў.

Жаўцеюць сосны пышнагрудыя
І цягнуць пеннае віно.
А іх галінкі ізумрудныя
На сіняе глядзяць акно.

Вярхі бяроз да соснаў туляцца,
Нібы цалуюцца яны.
Млынар прачнуўся, вочы жмурацца
Ад белай квецені вясны.

11. 03. 2018 г.


Рецензии