Спаузае снег з пакатых дахау...

***
Спаўзае снег з пакатых дахаў,
Апошні снег сакавіка.
Пад пераклічку сонных птахаў
Цячэ нябесная рака.

Сарока крыламі вяслуе,
Бы разганяе цішыню.
Што там убачыла? Што чуе?
Мо, беларускую вясну?

З’язджае снег з жалезных дахаў.
Напрыканцы сакавіка –
Пад шматгалоссе розных птахаў –
Зноў запаволіцца рака.

Сарока крыламі вяслуе,
Ды не разгоніць цішыню…
І зноў мяцеліца бушуе,
Бы аддаляючы вясну.

11. 03. 2018 г.


Рецензии