Гляджу у iмглiстае прадонне...

***
Гляджу ў імглістае прадонне
Сівых агромністых нябёс.
Мяцеліц спуджаныя коні
Таўкуць мяцёлчаты авёс.

Матляюць грывамі гулліва
І капытамі неба б’юць.
І так працята, так чулліва
Снягі над хатамі мятуць…

11. 03. 2018 г.


Рецензии