Шрамы ад вайны

Да 75-годдзя смутку Хатыні
Аўтар Вера Стасенка
Праз горкі напамін мінулых дзён
Званы нагадваюць бяду Хатыні,
Жалобны не спыняюць перазвон -
Іх сум лунае ў нябеснай сіні.

Бярозкі тры, як напамін жывы,
Галінкамі знімаюць з неба мрою,
А помнік, як нязменны вартавы
Нагадвае пра жудасці разбою.

Галосяць над курганамі дажджы,
Туманы крыюць дол да небасхілу…
Стаяць, нібыта раны ад вайны,
Слупы ад комінаў, як сведкі тылу.

Прагорклаю крывёю хлыне стогн
Дзяцей атручаных у дымнай хаце.
Згарае вуліца ды з хлебам тлее стог:
- Няма прытулку ад вайны на карце!

Стрымалі гора жудаснай бяды
Народы ўсе, што Богу душу дораць
Аб мужнасці нашчадкам, як заўжды,
Муры сівыя лічбамі гавораць.

Жалобны крык узнялі журавы,
Адчай на крылах носяць над зямлёю.
Усланы помнік кветкамі тугі,
Нагадвае сляды вайны да болю.
10.03.2018


Рецензии