Балючае

Бяжыш… Табе не церпіцца
хутчэй ў далячынь.
Балючае наперадзе,
і ўсё не залячыць.
Маёвы ветрык лашчыцца,
трымціць бы матылёк.
Ды перайшоў на лаянку
ў восень толькі ён.
Дзе сэрца пакалечыш ты,
прыслоніш да каго?
Балючае наперадзе
ўжо за тым стагом
з якога з дзікім рогатам
учора ты скікаў,
а сёння кіем шморгаеш,
бы носам, выбачай…
Не сунуў фігу лёс табе,
і дзякавай яму –
ў адзіноце не самлеў
ты ад грахоўных мук.
Ад той, што ранкам адышла,
калі салодка спаў
туды, дзе шэрая імгла
сярод прагорклых траў.


Рецензии