Падымаецца з комiнау дым...

***
Падымаецца з комінаў дым
І на поўнач нясмела крадзецца.
І сяло – у тумане густым –
Прачынаецца, ціха скрабецца.

У яго сёння дзень выхадны –
Сакавіцкі, адліжны, вясновы.
Адплываюць зімовыя дні,
Капяжамі сцякаюць на дровы.

Перавесці стараецца дух
Сонны певень і крыллем трапеча.
І над комінам дым, нібы пух,
У туманнай знікае сінечы.

10. 03. 2018 г., Радашковічы


Рецензии