На небе зорачак сцяга...

***
На небе зорачак сцяга
І вышчарблены месяц.
Заціхла сіняя пурга.
Сцяжынку ногі месяць.

Іду дадому. Дома кот.
Узлез на падаконнік.
Стаіць сусед каля варот,
Ката майго паклоннік.

"Куды хадзіў? Я бачу, кот
Сядзіць на падаконні.
Шукаў натхненне? Вось народ!
А кот гуляў сягоння?"

Кажу: "Я зваў яго з сабой,
Ды быў ён без натхнення.
Не хоча кот гуляць зімой.
Чакае дзень вясенні".

На небе зорачак сцяга.
Сусед пайшоў дахаты.
Не зразумеў ён ні фіга,
Мой белы кот лахматы.

10. 03. 2018 г.


Рецензии