Згiнуу цяжар зiмы...

Згінуў цяжар зімы.
Сакавіцкая лёгкасьць
авалодала змораным
целам зямлі.
Пераможна вітае
празрыстасьць нябёсаў
нашы вольныя думкі,
імкненьні і сны.
Там,дзе вецер стаміўся
ад хуткага бегу,
вельмі хораша крочыць-
спакой,цішыня.
Толькі водар лунае
расталага сьнегу
і няўмольна-ўрачыста
шыбуе Дзьвіна.
***
Есть музыкальный вариант.
https://suno.com/s/w8qxo6yett9ejn8y


Рецензии