Iзноу iмжака...

Ізноў імжака
абуджае
мой зьвечарэлы
даўні сум.
Так хутка
сэрца пакідае
узьнёсласьць
сакавіцкіх дум.
Памкнуся раптам
наўздагонку
сваім вятрам,
сваёй вясьне!
Ды неспадзеўнаю
палонкай
тваё каханьне
праблісьне.


Рецензии