I сонца няма...

***
І сонца няма, але капаюць дахі.
І дзесьці за лесам грукоча цягнік.
І там, дзе яловыя высяцца гмахі,
Твар сонца за хмарамі бліснуў і знік.

І сонца няма. Але капаюць стрэхі!
І недзе за лесам грукоча вясна,
Нібы капяжы яе мыюць даспехі,
Яе абуджаюць ад зімняга сна.

09. 03. 2018 г.


Рецензии