Святочныя назiраннi

На небе самалёты выпісваюць
                «васьмёркі» –
Шматлікія «васьмёркі» – куды не кінеш
                зрок:
У лесе скачуць жвава вясёлыя вавёркі,
«Васьмёрка» за «васьмёркай» – па дрэвах
                скок ды скок!
А на шашы машыны з’язджаць з кальца
                не хочуць,
Іх рухі па «васьмёрцы»  як віншавальны
                след.
А ўвечары дадому няроўна нехта
                крочыць –
І для яго ў «васьмёрку» скруціўся белы
                свет!)))


Рецензии