Зноу узгулялася мяцелiца...

***
              Міхасю Башлакову

Зноў узгулялася мяцеліца
І белым сцелецца над садам.
Званіў Міхась. Радкамі дзеліцца,
А я – вясновым снегападам.

Ён – пра Авідзія, пра Буніна,
А я – пра сосны пад гарой.
Відаць, не ўсё яшчэ загублена,
Калі ён дзеліцца са мной.

Хваліў дамы шматпавярховыя
Застылых елак… Я маўчаў.
Чытаў мне вершы свае новыя
І нешта з дзённіка чытаў…

Зноў узгулялася мяцеліца
І белым сцелецца над садам…
Мой сябар шчыра са мной дзеліцца,
Як неба – чыстым снегападам.

07. 03. 2018 г.


Рецензии