Матулi

Самая любая, добрая, лепшая,
Пяшчотная, мiлая, найпрыгажэйшая!

Сваiм першым удыхам табе абавязаны,
З табой назау'жды мы любоу'ю павязаны.

Ты нiбыта сонца мяне саграваеш
I зорачкай яркай мой шлях асвятляеш.

Свавольствы, гарэзы мне шчыра даруеш,
I калi кепска, адразу ты чуеш.

Абдымеш мяне  -  на душы весялей,
Усмешка твая мне за у'сё даражэй!

Iмкнуся, матуля, каб ты мной ганарылася,
Квiтнела i шчасцем сапрау'дным свяцiлася!


Рецензии
Гарно про маму

На Манжетах Вишиванки   07.03.2018 19:29     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй!

Светлана Збуржинская   09.03.2018 17:12   Заявить о нарушении