Я жыву

Прытаміўся час зімовы,
Месяц сеў на падваконнік,
Заўтра прыйдзе зусім новы
Дзень Калядны і  скаромны.

Пацалункам думкі грэю
Пра твой твар, такі прыгожы!
Толькі дзе ты? Час, шарэе...
Я люблю, вачэй  не звожу!!!

Адчыні шырэй ты  вочы,
Усміхніся на ўвесь свет!))
Пад святлом Каляднай ночы
Перадам табе  прывет!

Я ад сэрца шлю прызнанне
На Раство Хрыста Святое,
Што жыву тваім Каханнем,
Хай і так, жыву затое!


Рецензии