Сонца нiзка. Вечар блiзка...

***
Сонца – нізка. Вечар блізка.
Снег –  расплаўленае шкло.
І за лес, нібы ў калыску,
Апускаецца святло.

Над Заслаў’ем кружыць вечар,
І да Вязынкі плыве,
І кладзецца мне на плечы,
І хутчэй дамоў заве.

Вечар. Сонца – нізка-нізка.
Усміхаецца мароз.
І калышацца калыска
Залатая між бяроз.

05. 03. 2018 г.


Рецензии