У снег, у гэты цёплы снег...

***
У снег, у гэты цёплы снег
Цячэ вада з нагрэтых стрэх.

І нібы стомлены алень,
Ідзе і грузне ў снезе дзень.

І снегу веснавому рад
Парэчак кусцік каля град.

Пад снегам грэецца зямля,
Трава і чорная ралля.

І ў мяккім снезе грузне дзень,
Нібыта стомлены алень.

05. 03. 2018 г.


Рецензии