Нерухома стынуць ценi...

***
Нерухома стынуць цені –
І ад хат, і ад хлявоў.
Ды над дахамі духменіць –
Ад сухіх сасновых дроў.

Не шалохаюцца дрэвы.
Срэбрам ззяе хрусткі снег.
Дзве рабіны-каралевы
Прытуліліся да стрэх.

Дзе-нідзе ўпадзе з яліны
Снегу важкага камяк,
Пыл падыме сіні-сіні,
Як задымлены хмызняк.

05. 03. 2018 г.


Рецензии