Яркае сонца вясны...

***
Яркае сонца вясны
Слепіць стамлёныя вочы.
Сняцца ружовыя сны.
Гаснуць зімовыя ночы.

Ззянне вітае вясну.
Вочы прыжмурыўшы, крочу,
Нібы ружовага сну
Зноў надыход я прарочу.

04. 03. 2018 г.


Рецензии