Сярод начы

Я твой чараўнік у небе, 
Калі не бачу родных вачэй,
Раствараюся ў снезе,
Я ствараю каханне людзей.
 
І, адданы, ты да мяне
Зноў прыйшоў развітацца. 
Я прыйду да цябе ў сне, 
Каб бачанням салодкім аддацца...
 
Я бачу белую пярыну, 
І сцяжынку ў мілы дом.
Але я выйду на раўніну - 
Цябе адчую як перад сном.
 
І што рабіць, не знаю я. 
Успомні гутарку вясны. 
Як прамень сонца, белая -
Стаю адна сярод начы.


Рецензии