Адгрукоча коламi расстанне...

***
Адгрукоча коламі расстанне.
Уздыхну, за вершы сяду зноў.
Без цябе сустрэну рана – ранне,
Позна – вечар позні, як любоў…

Як любоў, што мы сустрэлі позна,
Каб жывое ў сэрцах ажывіць.
У жыцця сумоце прыдарожнай
Застаюся, каб цябе любіць.

03. 03. 2018 г.


Рецензии