Лёгкi вецер...

Лёгкі вецер-
і быццам крылы
узьнялі мяне,
панясьлі.
Я кахаю цябе,
мой мілы.
Прывітай
надыход вясны!
Я кахаю
твае далоні,
я кахаю твой
сумны твар.
Я ў тваім,
ты-маім палоне.
У палоне
нязбытных мар.


Рецензии