Сыну

Ты яшчэ будзеш
лашчыць
тонкае гольле дрэваў
і углядацца ў неба,
шукаючы сваю веру.
Ты яшчэ будзеш
дыхаць
водарам крыгаходу,
памятаць доўга
сьвежасць,
што пацалункам
лёду
ляжа табе на вусны
і апячэ балюча.
Ты яшчэ будзеш
мужным,
велічным і неўміручым.
Зьведаеш Зло і Каханьне,
зьведаеш слова Жанчына.
Хай жа тваё спазнаньне
доўжыцца бяз спачыну.


Рецензии