Развiтауся люты завiрухай...

***
Развітаўся люты завірухай.
Сакавік лунае ў паднябессі,
Сыпле мяккім лебядзіным пухам –
Адзінотай выкананай песні.

Развітаўся люты завірухай.
На дварэ гарэзуе прадвесне:
Сыпле мяккім лебядзіным пухам
І прарочыць сонечныя песні.

01. 03. 2018 г.


Рецензии