Лыжня
Небасхіла праліты блакіт.
Са мной лыжы бягуць па старонцы,
Дзе прытулак дняпроўскіх ракіт.
Дзе прыўзнятыя крыгі-таросы
Спяць марозным прымушаным сном,
Я праз Днепр прабіваюсь бялёсы,
Каб лыжні перакінуць біном.
Ціха пройдзе мая паралель
Праз задумлівы ўснежаны край,
Залунае паветраны хмель,
Ад мяне да цябе і ў рай.
Ад мяне і да гэтай яліны,
Што жыве на ўскраіне бору,
Ад цябе і да той вунь дзяўчыны,
Праз кар'ерна-сасновыя ўборы.
Вядзе стромка лясная лыжня
Праз завалы, нізіны і горы.
Ты як Сонца, у Сонцы і я,
І вітае нас снежнае мора!
Свидетельство о публикации №118022806264