Найлепшы цуд на свеце!

Я пямятаю час ля берага ракі,
Магутны замак укрываў ад чэрвеньскага зною.
Сядзелі ў цяні старынных сцен,
І ціха гаварылі мы з табою.

Шырокі Нёман важна гаманіў вадой,
Ляталі птушкі, напяваючы пра лета.
І кожную хвіліну мы з табой,
Абаранялі, як найлепшы цуд на свеце.

Ніхто не ведаў,  што нам прыйдзецца расстацца
На два гады ў розныя краі.
Я у Мінску, ты ў Варшаве, пішам пісьмы.
Чакаем час сустрэчы дзень ад дня.

Той час цягнуўся, як на зло, марудна.
Прашла зіма, за ёй - вясна.
Я зноў ля Нёмана стаю і ўспамінаю
Той час, калі ўсё было для нас.

І кожная паштоука падарункам
З Варшавы ў Мінск ляцела на крылах.
Мы верылі, цярпелі і кахалі,
А кіламетры не былі замінкай нам.

Мінуў той час расстання, мы зноў разам.
І зноў жа ў Гродна, але праз гады.
Не знішчыць пыл кахання кіламетрам,
Калі кахаем так, як я і ты.


Рецензии