Чаканне

Калі любіш,скажы,не маўчы,
Не сціскай сваё сэрца ў далонях.
Аб пачуццях уласных крычы,
Толькі ціха, каб шчасце не тронуць.

Колькі часу ў гэтым жыцці?
За імгненнем – людская дарога.
І на кожным нялегкім пуці
Лёс праходзіць праз боль і трывогу.

Ёсць і шчасце на гэтым шляху,
Што ў працы, у сям’і, у каханні,
Лёс часцей усмяхнецца таму,
Хто не стане трымацца адчаю.

Калі любіш, скажы,не чакай
У бяскрайняга мора надвор’я.
Гэты цуд, калі ў сэрцы, бы май,
Пачуццё зажыве трапяткое.

І зайграе вясновая кроў
Серэнадай натхняльных мелодый,
Разам з ёю прачнецца любоў,
Як часцічка матулі-прыроды.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →