Ключ

Ты мне прынесла ключ. У Космас дзверы
Без перашкоды адкрываю ім.
І сцены майго сховішча-кватэры
Знікаюць раптам, нібы лёгкі дым.

Я існую там, дзе пачуццяў краскі
Фарбуюць далягляд і небасхіл,
Там, дзе фальшывыя не носяць маскі,
Там, дзе расправіць лёгка ветразь крыл…


Рецензии