Ты

Прыходзіў Ты – сярод пустэчы
Працягваў мне сваю далонь,
Калі ў час сярэднявечча
Мяне паліў кастра агонь.

Кастроў тады зашмат гарэла,
На іх знішчалі ведуноў.
Агонь лізаў тканіну, цела,
І закіпала ў жылах кроў…
Душу маю не кратаў ён –
Я з дымам ад кастра ляцела…

Тваю прысутнасць зараз чую –
І сёння Ты мне дапамог:
У неба ўзняўшыся, лячу я
Над прыцемкам зямных дарог...


Рецензии