Яшчэ спяць...

Яшчэ спіць пад снегам жыта,
Дзьме марозам далячынь.
Шмат дзянькоў ужо пражыта,
У нябёсах -- грае сінь.

Спяць пад коўдрай луг, палеткі,
Не чуваць шчэ жаўрукоў.
Прыляцяць у край палескі,
Каб спяваць нам песні зноў...

 (Экспромт. 15. 02.2018 )


Рецензии
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.