Зараз зiма

Калі я пачую, што зараз зіма,
Я зноў павінна яго жадаць.
Але ноччу я засталася адна,
Нават не хочацца адпачываць…

Няхай зоркі ў небе чакаюць,
Калі сонца чырвонае ўзыйдзе заўжды!
Мае блакітныя мары пырхаюць…
Як лісток адарваны. Каханне паберажы!

Я зноў малюю цябе, хлапчук.
І вочы… Яны блакітныя рэкі!
Крыўдна мне, не засталося рук,
Я бачу заснежаныя павекі.

Снег ішоў за маім акном.
Хтосьці да цябе імкнецца?
Падалося гэта дрэнным сном,
А табе так не здаецца?


Рецензии