ндульгенцый не купляйце...

Індульгенцый не купляйце  -
Неадкупныя грахі!
Пастве боскай грошай мала
Калі Бог на небе сьпіць…

Гэтае было вякамі,
Гэтае ў наш век прыйшло!
Мне ж, языцкія паданьні
Ціснуць сэрца і пяро.

Я не прагну адмаўленьня,
З веры нашай не скрывеў,
Салавейкі чую сьпевы
Як ён продкам маім пеў.

Мне найгорш за немаўленьне
Ніцма падаць і прасіць,
І радзіміцкае племя
З курганоў нашых забыць.

,,Адрачысь’’  -  благое слова,
,,Пазабыць’’  -  нікчэмны зык,
Зь імі  -  племя ніякое!
І за імі  -  народ зьнік!
-08.02.18.


Рецензии