***

Я нарадзіўся на вайне.
На той вайне я рос.
Ад гэтык думак удвайне
Глядзець цяжэй на лёс.

Вайна паміж дабром і злом
Ідзе каторы год.
Вайна бярэ душу на злом, --
Ламае думак ход.

Быў чалавеку чалавек
Раней і кум і сват...
Цяпер -- паўсюль, то стогн, то здзек --
Пілуе д'ябал сад.

Ён нішчыць квецень у душы:
Настрой, каханне, лёс...
Каб чалавек ні дня не жыў
Без клопату і слёз.

Яго памочнікі даўно
Забыліся аб тым,
Што ён забраў іх у палон,
Каб след жыцця прастыў.

У тых людзей няма надзей, --
У сэрцах -- камяні.
Іх час сцяжынкаю вядзе
Па спаленай зямлі.

Я доўга з верай сябраваў,
Малітву ў сэрцы нёс, --
Да Бога Храм пабудаваў,
Збярог уласны лёс.

 


Рецензии