Зорны час

Зорка ўзышла падвячоркам,
Мне падмігнула ў вакно,
Я ў рэверансе зашоркаў:
“Дзякуй, не бачыў даўно!

Ты перадай маёй любай
Той пацалунак з начы.
Ведай! Каханне - не гзуба,
І ад яго не ўцячы…”

Соладка месяц ўсміхнуўся.
Ведае, бачыў ён нас…
“Дзякуй, любімы, прачнуўся?”
Ты, з табой я, зорны час…


Рецензии