Не трэба мне...

Не трэба мне
тваёй душы,
таксама сэрца
мне не трэба.
Пакінь адно-
каб у цішы
мая душа
тваёй гарэла.
Каб зоркі
кідалі сьвятло
тваіх вачэй
мне напамінам.
І каб ніколі
ўжо ніхто
не называў
цябе Адзіным.
Пакінь адно-
растаньня час,
які адорыць
горкім жалем.
Пакінь...
І гэтае ў нас
ужо пазначыцца
каханьнем.


Рецензии