Да 135-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы Я. Коласа

   …Зямлі беларускай Паэты!
    Айчыны маёй Песняры!
    Услаўлены вамі, апеты
    Кут родны мой, край дарагі!

    З маленства - чароўныя словы,
    Што казкай  так лашчаць мой слых:
    Купалы і Коласа мова –
    Сыноў самых лепшых тваіх!

    Нібы дыяменты- іскрынкі
    Усе гукі – то фарбы твае!
    І гонар я маю вялікі:
    Радзіма ў сэрцы жыве!

    Любові найсветлай пачуцці
    Стагоддзі для нас берагуць;
    У  велічы той неўміручай
    Нам прагу і сілы даюць…

    Няхай невычэрпным натхненнем
    Да шчасця і сэнсу жыцця
    Натоліць гаючым струменем
    Крыніца ў часе быцця…

    Каханне… Заўжды захапленне! -
    Купалы і Коласа мова;
    Паэмаю, вершам и песняй –
    Гучы,  беларускае  слова!


Рецензии