Мой край

Люблю цябе, мой край дзівосны,
Лугі твае, палі, лясы,
Дзе казкі кажуць небу сосны,
Дзе чутны птушак галасы.

Без меры любы майму сэрцу
У белай квецені сады,
І майскі гром, і дождж, што льецца,
Вясёлка ў кропельках расы.

І белы бусел, што ступае
Па лузе важнаю хадой.
І шлях, што жыта ахінае –
Усё да спадобы тут маёй!

Лічу, няма цябе найлепей,
І шчасце, што жыву я тут.
Праслаўлена ты ў вершах, песнях,
Мая Радзіма, родны кут!


Рецензии