Пратакол. Белорусский язык

Байку я пачну з маралi:
Тут на сход мы раз папалi...
I скажу я вам сябры,
Што пакуль свае мы справы
Будзем так вясцi "рухава",
Мы нiкога не дагонiм...
Так што вывады давайце
I за справу троху дбайце...
---------------

Мы сядзiм, а ён гаворыць...
Нудна, доўга, аба ўсiм...
Баіць байкi нам пра грошы,
Даў бы трохi нам усiм.
Мы бы iм знайшлi ўсе месца,
Хто ў кiшэнь ,а хто ў кашэль.
Мужыкi б пабеглi ў краму
Па бутэльку на сугрэў.
А ён баіць i гаворыць
Пра памылкi нам услых,
А мы слухаем з употай
I чакаем, каб ён сцiх...
...Хто плюецца шалупеннем,
Хто паперкай шамацiць.
Але вось аратар новы
На трыбуну ужо ляцiць...
Узышоў i просіць слова,
А мы слухаем усе...
Хто ў часопіс ткнуўся носам,
Нехта дрэмле ў барадзе.
А адзiн суседу плётку
Пра знаёмага загнуў...
На трыбуне ўжо аратар
Грозна носам сапянуў...
Усе заняты дружнай справай.
Нiбы слухаюць вакол...
Ну а я служак маркотны
Нiбы тут і не ў прыкол.
I сяджу я ў зале цiха,
Пазiраю навакол...
I сваім пяром заборным
Састаўляю пратакол...

1999 год


Рецензии
Дзякую!))

Тамара Семашко   23.01.2018 17:44   Заявить о нарушении