Я больш цябе не патрывожу
Я не крану тваёй душы,
Я як каня любоў стрыножу,
І я скажу табе:"Дышы!"
Я адкажу на ўсе пытанні,
Схаваю злосць сваю ўнутры,
Забуду я нашы спатканні
І пацалункі да зары.
Я больш цябе не затрымаю,
І час твой больш я не скраду,
Глыбока ў сэрцы боль схаваю,
Дарогу больш табе не перайду.
12.11.2010
Свидетельство о публикации №118011509193