Мы жадаем шчасця

Добрыя людзі, добрыя справы,
Светлыя думкі і дні.
Добрым ад добрых бясконцая слава,
Зорак шматлікіх агні.



З добрым настроем жадаем тым шчасця,
Смела хто рухае час.
Думак  Радзіме ў скарбонку ж укласці
Кожны імкнецца із нас.



Вечна турбуюць падзеі зямныя,
Далі галактык другіх.
Шчасця ды славы за справы святыя,
За жыцця велічны міг!


Рецензии