Такое нам николи не забыць!

Дагарала свечка ля іконы,
Ды надзеі промнік не згасаў.
Ён, адзіны сын і самы родны,
Вось ужо паўгода не пісаў.

Пастарэла змучаная маці,
Ля іконы прасядзела ночы
І адна ў старой халоднай хаце
Праглядзела сплаканыя вочы.

Сэрца матчына не траціла надзеі,
Не стамілася крывіначку чакаць,
Ужо птушкі ў вырай адляцелі –
Як без сына, беднай, зімаваць?

Вечарамі доўгімі чакала,
Што вось-вось ў сенцах бразне клямка.
І штодня сыночку ўсё пісала…
А вясной прыходзіць “пахаванка”…

“Ён вясной мінулай пад Берлінам
Пахаваны. Ён за мір змагаўся…”
Птушкі прыляцелі на Радзіму,
Толькі сын дадому не вяртаўся…
………………………………………………..
Колькі іх, такіх сыноў адважных?
Колькі іх, спакутаваных матак?
Не забыць аб тых падзеях страшных,
Не злічыць тых горкіх “пахаванак”…

І няма ўжо той старэнькай маці,
Толькі сын адважны будзе жыць.
Помняць людзі беларускага салдата,
Бо такое нам ніколі не забыць!

                2015 год


Рецензии
Беларусы будуць помнiць...

Дзякуй за гэтыя строкi...

З павагай

Григорьев   17.11.2018 18:40     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.