Спроба першага прызнання
Ў Маскву, Урал, ці нават на Алтай,
Заўсёды дарагім мне будзе сінявокі
І родны сэрцу Уздзенскі мой край.
Тут самыя прыгожыя рачулкі,
Чысцей нідзе не знойдзеце вады.
Тут самыя ласкавыя матулькі
Сустрэнуць нас ля веснічак заўжды.
Тут самыя зялёныя дубравы
І збажыной калышуцца палі.
Тут ранняю расою пахнуць травы
І водарам радзімае зямлі.
Хіба змагу калісьці я забыцца
Пра вёсачку з прыгожай назвай Гарадок.
Пашчасціла аднойчы тут мне нарадзіцца,
Мой мілы сэрцу уздзенскі куток.
2005 год
Свидетельство о публикации №118011209216