Светлай памяци майго дзядули
І белы снег кладзецца на галінкі…
А мне здалося, ты змахнуў рукой
З маёй шчакі нясмелыя слязінкі…
І не адразу я адважуся ўвайсці
У твой пакой, дзе болей не сустрэнеш.
Вось так бывае ў людскім жыцці –
Хтось быў – і ўжо назад не вернеш…
А я так помню, як хацеў ты жыць
І як змагаўся за жыццё на свеце.
Але, на жаль, хваробу не спыніць…
І нават яблыня схіліла вецце.
Але я веру, шчыра веру, зацвіце
Вясной духмянай маладзенькім цветам.
Але ж… На яблыкі ніхто мне спляце
Маленькі кошык, які плёўся дзедам.
Твой добры позірк застанецца на партрэце,
А ў нашых сэрцах – будзеш вечна жыць!
Рамонкаў летам збяру букецік,
Каб на магілку табе лета палажыць.
Табе спакою я ў Бога папрашу…
Ну а калі пытацца будзе ў Чашыне бабулька,
Я з гонарам заўсёды адкажу:
“Я Волечка, Вітолева ўнучка!”
2014 год
Свидетельство о публикации №118011209205