Радзима мая и валькоу
Сваімі маладзенькімі лістамі,
Я першую блакітную пралеску
Прылашчыла дзявочымі рукамі.
Як хутка ўсё навокал расцвітае:
У лесе – ландышы, на лузе – дзьмухаўцы.
Зазелянее траўка маладая,
Зазвіняць на досвітку касцы.
На лузе павітаюся з рамонкамі
І да крынічкі прападу я ніц.
Бурліць рака дзіцячымі гамонкамі
І кліча лес нас водарам суніц.
Шэпчацца з таполяю каліна,
Збажыной калышуцца палі,
Чырванее гронкамі рабіна
І звіняць у небе жураўлі.
Ты заўсёды майму сэрцу міла,
Зямля маіх дзядоў, бацькоў.
О, Беларусь, любімая Радзіма,
Мая і сінявокіх васількоў!
2006 год
Свидетельство о публикации №118011209193